Анатоль Валянцінавіч Рогач
Анатоль Валянцінавіч Рогач (1 чэрвеня 1947, Каралеўцы, Вілейскі раён — 3 сакавіка 2010, Вілейка) — беларускі краязнавец, даследчык гісторыі Беларускага Павілля.
Анатоль Валянцінавіч Рогач | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 2010 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | краязнавец |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна.
Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства[1]. Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-энергетык».
Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай[1]. Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага[2]. Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка[3].
Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча[4]. Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч»[5].
Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры склаў радавод Адама Гурыновіча[5], які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.
Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні[1].
Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты». Падрыхтаваны да друку матэрыял па гісторыі энергетыкі Павілля[5].
Дэпутат Вілейскага раённага Савета.
Майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў[5].
Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх могілках.
Ушанаванне памяці
правіцьБібліяграфія
правіць- Тайны муроў Вілейскай турмы Архівавана 11 лістапада 2013. // «Рэгіянальная газета»
- Адам Гурыновіч. Невядомыя старонкі з жыцця, фальклорна-этнаграфічны збор // Вілейка, 2007, 98 стар.
- Новае імя ў летапісе Вілейшчыны (Васіль Цяпінскі) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Гетман Украіны з вілейскай Касуты (Піліп Орлік) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вілейшчына вачыма напалеонаўскага мастака // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Паўстанне 1830—1831 г.г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Агінскія на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Эдвард Жалігоўскі // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Казімір Контрым // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Ігнацій Ходзька // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Адмена прыгоннага права // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Падзеі 1863 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Станаўленне буржуазнага грамадства // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Адам Гурыновіч // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- У гады Першай сусветнай вайны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- На крутым павароце гісторыі (1941 г.) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Савецка-польская вайна 1920 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вілейшчына ў складзе Польшчы // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Газеты Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Змітрок Бядуля // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Флягонт Ігнатавіч Валынец // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Язэп Емяльянавіч Гаўрылік // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Леанард Іосіфавіч Заяц // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Аляксандр Мікітавіч Уласаў // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Каля турэмнай сцяны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Нагадала газетная старонка // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Газеты Вілейшчыны (падпольны друк) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Газеты Вілейшчыны (пасляваенны час) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Электрычны падмурак Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вілейшчына спартыўная // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Нарадзіліся на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Яны кіравалі горадам і раёнам // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003
- Вернутае імя //«Шлях Перамогі», 7 мая 2005 г., № 70-71 (7839-7840)
- У сааўтарстве з Сымонам Барысам. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Зноскі
- ↑ а б в «Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну» Архівавана 24 красавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)
- ↑ «Чалавек, якога хапае на ўсё» Архівавана 24 красавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
- ↑ «Адкрыццё помніка Нікадзіму Сілівановічу» Архівавана 24 красавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
- ↑ а б в г «Рогач Анатоль» Архівавана 18 чэрвеня 2015. («Рэгіянальная газета»)
- ↑ Вырашылі, у гонар каго назавуць чатыры вуліцы ў Вілейцы Архівавана 5 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ «Заўтра ў Вілейцы з’явіцца памятная дошка Анатолю Рогачу» Архівавана 5 сакавіка 2016. («Рэгіянальная газета»)
- ↑ Краязнаўцу Анатоля Рогача ўшанавалі памятнай дошкай у Вілейцы(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
- ↑ У памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка-інфо
Спасылкі
правіць- Рогач Анатоль Архівавана 18 чэрвеня 2015.// «Рэгіянальная газета»
- Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну Архівавана 24 красавіка 2016.// «Рэгіянальная газета»
- Чалавек, якога хапае на ўсё Архівавана 24 красавіка 2016.// «Рэгіянальная газета»
- Памяці Анатоля Рогача