Касута́[1] (трансліт.: Kasuta, руск.: Косута) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца каля Вілейскага вадасховішча, за 103 км на паўночны захад ад Мінска. Назва вёскі паходзіць ад ракі Касуткі, прытоку Віліі.

Вёска
Касута
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовы індэкс
222417
Аўтамабільны код
5
Касута на карце Беларусі ±
Касута (Беларусь)
Касута
Касута (Мінская вобласць)
Касута
Апошняя Вячэра. Пачатак XIХ ст., в. Касута

Гісторыя

правіць

Упершыню згадана пад 1499 годам як маёнтак з замкам ва ўладанні княгіні Ядвігі Гальшанскай, з 1518 года ўладальнікам быў кашталян віленскі Станіслаў Кезгайла, потым яго сыны. Пры сынах Станіслава Кезгайлы ў маёнтку было 206 сялянскіх двароў.

У 1638 годзе новы ўладальнік маёнтка Савасцян Свяцкі пабудаваў праваслаўную царкву Уваскрэсення Хрыстова, неўзабаве пры ёй утварыўся і праваслаўны манастыр. Амаль адначасова ў Касуце ўзнікае ўніяцкі кляштар, да якога неўзабаве пераходзіць і мясцовае праваслаўнае брацтва разам са сваімі храмамі. Падчас казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў замак разбураны, пасля адноўлены. Яго гаспадарамі на працягу ХVIII — XIX стагоддзяў былі Любанскія, П'яншэнскія, Крываблоцкія, Пузіны, Ромеры, Сулістроўскія, Тукалы, Вітгенштэйны.

Яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя ў Касуце стаяў старадаўні драўляны храм Унебаўзяцця Прасвятой Багародзіцы, дзе, відавочна, хрысцілі Піліпа Орліка. Станам на 2024 год, на яго месцы стаіць мураваная Свята-Петрапаўлаўская царква, пабудаваная ў 1868 годзе. На ўскраіне вёскі захаваліся рэшткі маёнтка.

Каля вёскі Касута ў лесе стаяць два крыжы, праваслаўны і каталіцкі, на месцы дзе 26 чэрвеня 1941 года саветамі расстраляна каля паўтары сотні вязняў Вілейскай турмы, якіх на пачатку Другой сусветнай вайны гналі на ўсход.

У 1973 годзе пры напаўненні вадой Вілейскага вадасховішча затапіла большую частку Касуты. Станам на 2024 год у вёсцы жыве каля дзясятка сялян, у апошнія гады з'явілася некалькі дзясяткаў дач.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Павел Валынцэвіч Архівавана 13 лістапада 2013. // Рэгіянальная газета

Спасылкі

правіць