Крывасельскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Крывасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло.

Крывасельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Крывое Сяло
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 699
Крывасельскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рабунскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рабунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Баравыя, Камары, Лейлава, Ліпневічы, Міхнічы і Татараўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы) Куранецкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка) Касцяневіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Крывое Сяло, а сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі[2].

Геаграфія

правіць

Сельсавет мяжуе з Куранецкім, Любанскім, Людвіноўскім, Ільянскім, Вязынскім і Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца за 10 км ад Вілейкі. Сельсавет месціцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. З поўначы на поўдзень тэрыторыя сельсавета цягнецца на 20 км, з захаду на ўсход — на 21 км. На поўдні мяжуе з Вілейскім вадасховішчам, у якое ўпадаюць рэкі Жучка, Арпа, Касутка. На поўначы бярэ свой пачатак рака Чорная. На землях сельсавета развітая сістэма каналаў, шмат сажалак.

Транспарт

правіць

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Р29 Ушачы — Вілейка, Р58 Мінск — Калачы — Мядзел, Р63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны; развітая сетка мясцовых дарог. Чыгунка прадстаўлена участкам лініі Полацк — Маладзечна з прыпыначным пунктам Стражы.

Налічваецца 44 населеныя пункты. Найбольш буйныя — аграгарадкі Крывое Сяло і Ерхі; вёскі Рабунь, Балашы, Рэчкі.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 988 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 1699 чалавек[5].

Дэмаграфічныя звесткі

правіць

На тэрыторыі сельсавета жыве 1913 чалавек. Па ўзроставым складзе:

  • дзяцей да 16 гадоў — 264
  • працаздольнага насельніцтва — 968
  • старэй працаздольнага — 681

Прадпрыемствы

правіць

адсутнічаюць

Сельская гаспадарка

правіць

Гандаль і побытавае абслугоўванне

правіць

Сувязь

правіць

3 аддзяленні паштовай сувязі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёска Рабунь).

Ахова здароўя

правіць

3 фельчарска — акушэрскіх пункта (аграгарадок Крывое Сяло, вёскі Рабунь і Балашы).

Адукацыя

правіць

Культура

правіць

Рэлігійныя арганізацыі

правіць

Тры прыходы праваслаўнай царквы:

Вядомыя асобы

правіць

Славутасці

правіць

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  6. Рабунскаму храму 155 год Архівавана 4 лістапада 2017. // «Шлях Перамогі»
  7. У Вялейцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій Архівавана 30 чэрвеня 2016. // Вялейка
  8. У гонар украінскага гетмана Піліпа Орліка Архівавана 11 мая 2017. // Вялейка
  9. «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  10. Касьян Вясёлы — яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны Архівавана 5 лютага 2019. // Вялейка
  11. Каплички вечный зов… // 21.by
  12. На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі Архівавана 12 чэрвеня 2017. // Вялейка

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць