Куранецкі сельсавет
Куране́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Куранец.
Куранецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Вілейскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Куранец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельвыканкама | Барткевіч Віталь Бярнардавіч[1] |
Кіраўнік справамі | Станкевіч Валянціна Альфонсаўна |
Насельніцтва (2019) | 1 419 |
Плошча | 205,4 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1771 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Куранец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халапкоўскага сельсавета, статус Куранца паніжаны да вёскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 ліпеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад Рабунскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы)[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1978 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1419 чалавек[6].
Населеныя пункты
правіцьКуранецкі сельсавет складаецца з 13 населеных пунктаў:
Вядомыя асобы
правіць- Леў Альпяровіч — беларускі мастак.
- Мікола Гроднеў — беларускі пісьменнік. Працаваў дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956).
- Леанід Левашкевіч — сучасны расійскі кампазітар. Нарадзіўся ў Куранцы.
- Ганна Новік — беларуская паэтэса, дзеяч падпольнага беларускага руху ў Польшчы (1914—1997).[7][8][9][10]
- Тэлесфор Позняк — гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Прафесар.[11]
Крыніцы
правіць- ↑ В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов (руск.) // Шлях перамогі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ «Новік Ганна, біяграфія»
- ↑ «Восеньскі роздум Ганны Новік» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ «З любоўю да людзей» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004
- ↑ Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.