Галінова (Вілейскі раён)
Галіно́ва[1] (трансліт.: Halinova, руск.: Галиново) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад горада Вілейка, 1 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк.
Вёска
Галінова
|
Гісторыя
правіцьУ 1852 годзе фальварак Гелянова Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Гелены Юшкевіч, у 1866 годзе маёнтак, у 1897 годзе належыць да Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1899 годзе працавала школа граматы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, аддзяленне саўгаса «Лукавец». З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 15 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі», працаваў магазін.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіцьКаля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі. Гарадзішча размешчана за 1,5 км на паўночны ўсход, у лесе, на мысе прыроднага ўзвышша (мясцовая назва Скабеева гара). Вядома два курганныя могільнікі — адзін за 0,2 км на паўночны ўсход ад гарадзішча, ва ўрочышчы Валатоўкі, другі — за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага.
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галяно́ва
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх