Клыні

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Клы́ні[1] (трансліт.: Klyni, руск.: Клыни) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк, за 109 км ад Мінска.

Вёска
Клыні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 31 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Клыні на карце Беларусі ±
Клыні (Беларусь)
Клыні
Клыні (Мінская вобласць)
Клыні

Гісторыя

правіць

У пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя як Пустка Клысаўшчына, уласнасць татар гаспадарскіх Цяньковічаў, у 1510 годзе яе набыў Мікалай Радзівіл, ваявода віленскі, канцлер вялікі літоўскі. У 1690 годзе фальварак Клінкі ў складзе маёнтка Касута ў парафіі Куранецкай уніяцкай царквы.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Клінцы Вілейскага павета Мінскай губерні, ўласнасць Ю. Ромера; у 1853 годзе ў Віленскай губерні, уласнасць Ю. Герасімовіча. У 1897 годзе ў Куранецкай воласці Вілейскага павета, вёска (14 двароў, 89 жыхароў) і 2 фальваркі (2 двары, 14 жыхароў). У 1901 годзе адкрыта школа граматы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У 1946 годзе створаны калгас «Чырвоны Сцяг». 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 46 жыхароў, 11 двароў.
  • 1921 год — 152 жыхары, 29 двароў[3].
  • 1931 год — 186 жыхароў, 33 двары[4].
  • 1960 год — 166 жыхароў.
  • 1988 год — 95 жыхароў, 41 двор.
  • 2008 год — 39 жыхароў, 25 гаспадарак.

Славутасці

правіць

Каля вёскі за 0,5 км ад дарогі Куранец — Касута, ва ўрочышчы Паганскія магілы археалагічны помнік — могільнік.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць