Кірыл Рыгоравіч Вількот
Кірыл Рыгоравіч Вількот (1 мая 1914, в. Клыні, Куранецкая воласць, Вілейскі павет, Віленская губерня — 5 сакавіка 2000, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — брыгадзір экскаватаршчыкаў, Герой Сацыялістычнай Працы (1961).
Кірыл Рыгоравіч Вількот | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (14) мая 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 2000 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьЗ дзяцінства працаваў парабкам і быў непісьменным. Увосень 1930 годзе перайшоў на тэрыторыю Савецкай Беларусі, дзе ў той час жылі і працавалі двое яго старэйшых братоў. У БССР скончыў курсы па ліквідацыі непісьменнасці і Гомельскія курсы трактарыстаў, працаваў у адным з саўгасаў Мінскай вобласці. У 1937 годзе разам з братамі быў рэпрэсаваны, адбываў пакаранне на залатых капальнях Магаданскай вобласці (рэабілітаваны ў 1956 годзе).
У 1942 годзе скончыў курсы экскаватаршчыкаў, працаваў машыністам кар’ернага экскаватара. У 1950 годзе ўзначаліў брыгаду экскаватаршчыкаў, якая ў 1956 годзе выпрацавала больш за 200 тыс. кубаметраў грунту. Пастаянна ўдасканальваў метады работы, перадаваў свой вопыт іншым машыністам. Свае напрацоўкі надрукаваў у брашуры «Мой опыт работы на экскаваторе» (Магадан, 1956).
У чэрвені 1961 года стаў Героем Сацыялістычнай Працы. У 1963 годзе пераехаў у Пермскую вобласць, працаваў брыгадзірам экскаватаршчыкаў СМУ-1 трэста «Спецбуд».
Пасля выхаду на заслужаны адпачынак вярнуўся ў Беларусь, жыў у Рэчыцы.
Узнагароды
правіцьБыў узнагароджаны ордэнам Леніна (1961), медалём «За працоўную доблесць» (1960), выбіраўся дэлегатам XXII з’езда КПСС, дэлегатам XIII з’езда прафсаюзаў СССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Герои труда : [очерки / сост. и ред. Б. Грин]. — 2-е изд. — Пермь, 1975. — C. 60-63.
- Кровавая граница / А. Л. Заерко. — Минск, 2002. — С. 99-100, 106—108, 203—207.