Шлях перамогі
«Шлях перамогі»— вілейская раённая газета, орган Вілейскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Афіцыйная назва арганізацыйнай структуры — Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» і праграма радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё». Рэгіён распаўсюджвання — Вілейскі раён Мінскай вобласці (па падпісцы і праз "Саюздрук").
«Шлях перамогі» | |
---|---|
Тып | газета |
Фармат | 16+8 старонак, фармат А3 |
Уладальнік | Вілейскі раённы выканаўчы камітэт / Вілейскі раённы Савет дэпутатаў / рэдакцыя газеты |
Выдавец | Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» |
Галоўны рэдактар | Ганчар Сяргей Мікалаевіч |
Заснавана | 8 сакавіка 1945 |
Мова | беларуская, руская |
Галоўны офіс | Вілейка, вуліца Партызанская, 44, 222417 |
Тыраж | 6000 |
Вэб-сайт | www.peramoga.by |
Гісторыя
правіцьПачала выдавацца 8 сакавіка 1945 года. Выходзіла спачатку пад назвай «За Савецкую Радзіму», а з 1962 года носіць назву «Шлях перамогі».Першыя два выпускі газеты рэдакцыя падрыхтавала ў будынку Куранецкага РК КП(б)Б, а затым на вуліцы Савецкай, 7, тады яшчэ гарадскога пасёлка Куранец. Першым рэдактарам выдання быў былы партызан, камісар аднаго з атрадаў партызанскай брыгады імя Даватара Павел Якаўлевіч Мазуронак. 5 ліпеня 1946 года цэнтр Куранецкага раёна быў перанесены з Куранца ў Вілейку, раён перайменаваны ў Вілейскі [1][2][3].
Дзейнасць
правіць«Шлях перамогі» выдаецца два разы на тыдзень, па серадах (8 старонак) і суботах (16 старонак з праграмай тэлебачання). Рэалізуецца па падпісцы і праз кіёскі «Мінаблсаюздруку». Тыраж газеты складае 6 000 экзэмпляраў, каляровасць 4 + 1. Існуе інтэрнэт-версія выдання, а таксама маецца радыёаддзел «Вілейскае радыё». Аўдыторыя слухачоў складае каля 15 тысяч віляйчан. Выходзе ў эфір на частаце 107,4 МГц у сераду і пятніцу з 06.15 да 06.30, субота з 07.05 да 07.20. У выпусках - навіны, інфармацыя, інтэрв'ю.
Неаднаразова станавілася прызёрам у рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах сярод сродкаў масавай інфармацыі [4][5][6].
Зноскі
- ↑ Юбилей любимой газеты(недаступная спасылка)//
- ↑ "Шлях Перамогі" як індыкатар дэмакратыі Архівавана 22 мая 2017.
- ↑ У мінулую пятніцу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю газеты “Шлях перамогі”
- ↑ Віншуем “Шлях перамогі”!(недаступная спасылка)
- ↑ Почётной грамотой Национального собрания Республики Беларусь награждена редактор газеты “Шлях перамогі” Мария Кузовкина(недаступная спасылка)
- ↑ Поздравляем победителей, наших коллег из районной газеты Архівавана 21 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0..
Спасылкі
правіць- «Шлях перамогі»
- Вілейскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 8 ліпеня 2014. (руск.)
- СМІ Беларусі (руск.)