Івонцавічы (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Іво́нцавічы[1] (трансліт.: Ivoncavičy, руск.: Ивонцевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета.

Вёска
Івонцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Івонцавічы на карце Беларусі ±
Івонцавічы (Вілейскі раён) (Беларусь)
Івонцавічы (Вілейскі раён)
Івонцавічы (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Івонцавічы (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Вілейкі, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Куранец, за 110 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка — Докшыцы.

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ў складзе маёнтка Куранец, 15 двароў, уласнасць С. Саванеўскай.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1853 годзе фальварак у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Куранецкай воласці таго ж павета і губерні, 148 жыхароў, 197 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Куранецкім сельсавеце, быў млын. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У 1944 годзе часткова спалена, былі загублены 34 жыхары. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі ў саўгасе «Вілейскі».

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 11 двароў, 46 жыхароў.
  • 1866 год — 125 жыхароў, 10 двароў[3].
  • 1921 год — 174 жыхары, 29 двароў[4].
  • 1931 год — 186 жыхароў, 33 двары[2].
  • 1960 год — 147 жыхароў.
  • 1988 год — 80 жыхароў, 37 двароў.
  • 2008 год — 134 жыхары.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom III - wynik wyszukiwania - DIR. dir.icm.edu.pl. Праверана 18 верасня 2023.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць