Альшэўцы

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Альшэ́ўцы[1] (трансліт.: Aĺšeŭcy, руск.: Ольшевцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 17 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Мінска.

Вёска
Альшэўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213860067
Альшэўцы на карце Беларусі ±
Альшэўцы (Беларусь)
Альшэўцы
Альшэўцы (Мінская вобласць)
Альшэўцы

Гісторыя

правіць

У 1842 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Жэлігоўскага. У 1858 годзе ў маёнтку Мар’янполь. У 1897 г. вёска ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 годзе 107 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім ельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны калгас «8 Сакавіка». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе калгаса «Зара».

Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3]., затым да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1842 год — 11 жыхароў.
  • 1897 год — 89 жыхароў, 12 двароў.
  • 1908 год — 120 жыхароў.
  • 1921 год — 112 жыхароў, 22 двары[5].
  • 1931 год — 114 жыхароў, 23 двары[6].
  • 1960 год — 88 жыхароў.
  • 1988 год — 34 жыхары, 16 двароў.
  • 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак.
  • 2019 год — 6 чал.

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць