Асіпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Асі́павіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асіпавічы.

Асіпавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Асіпавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 507
Асіпавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавеце 34 паселішчы, 3300 жыхароў[1].

З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1804 чалавекі[2], з іх 93,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1507 чалавек[4].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.