Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей
Віке́нцій Іо́сіфавіч Аўдзе́й (1886, паводле іншых звестак 1891, вёска Губы Вілейскага павета — 1916) — беларускі драматург, літаратар.
Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Касьян Вясёлы |
Дата нараджэння | 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1916 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго п’еса «Не розумам сцяміў, а сэрцам», напісаная па-руску, надрукаваная ў часопісе «Крестьянин» у 1909 годзе, была вельмі папулярная сярод сялянства і неаднаразова ставілася беларускімі аматарскімі дружынамі ў вёсках Беларусі[1].
Біяграфія
правіцьЗакончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча . Афіцэр расійскай імператарскай арміі: прапаршчык (1 студзеня 1916), падпаручнік (20 лістапада 1916), паручнік 207-га пяхотнага Новабаязецкага палка[2], загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах[3], па афіцыйным дакументам памёр 8 верасня 1917 года.
Творчасць
правіцьПра пачатак літаратурнай дзейнасці звестак не захавалася. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 годзе надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання і сацыяльна-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутаю матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П’еса была папулярнай, яе часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі.
Ушанаванне памяці
правіцьНа радзіме, у вёсцы Губы ўсталяваны памятны знак.
Крыніцы
правіць- ↑ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах Архівавана 27 верасня 2020. // Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»
- ↑ Авдей Викентий Осипович (руск.) Офицеры РИА
- ↑ 15 ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ ДАТ НАШЕГО ГОРОДА И РАЙОНА В ЭТОМ ГОДУ (руск.) // Шлях перамогі
Літаратура
правіць- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей