Адкрыць галоўнае меню

Пётр Пятровіч Міклашэвіч

БіяграфіяПравіць

У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1982 года працаваў суддзёй, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзёй Гомельскага абласнога суда. У 19891998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.

У 1998 — 1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.[2]

Адначасова з 1997 па 2002 год займаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі.[3]

У 2004 — 2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.[4]

З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін.[5]

Аўтар шэрагу навуковых публікацый.

ЛітаратураПравіць

Зноскі