Кастусь Харашэвіч

Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладзечанскі раён — 12 ліпеня 2013) — беларускі мастак-жывапісец[3].

Кастусь Харашэвіч
Імя пры нараджэнні Канстанцін Іванавіч Харашэвіч
Дата нараджэння 6 ліпеня 1927(1927-07-06) ці 1927[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 2013(2013-07-12) ці 2013[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусветнай вайны[4]. Прымаў удзел у дзейнасці СБМ[5].

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Дыпломная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».[3]. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Член мастацкай суполкі «Пагоня».[6].

Сузаснавальнік разам з Ядвігай Раздзялоўскай[7] студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.

Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі[3].

Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў[3]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі[3].

У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.[8]

Аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае», 2004 год.

Памёр 12 ліпеня 2013 года ў Маладзечне[9]. Пахаваны 13 ліпеня там жа на старых могілках[10].

Персанальныя выстаўкіПравіць

АдзнакіПравіць

Асноўныя творыПравіць

  • 1956 — «Старое Заслаўе»
  • 1958 — «Сцяжынка майго дзяцінства»
  • 1960 — «Від на Мядзел»
  • 1961 — «Мой родны кут»
  • 1962 — «Мястэчка»
  • 1963 — «Паўстанне нарачанскіх рыбакоў»
  • 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам»
  • 1966 — «Вялікдзень»
  • 1967 — «Выступленне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
  • 1971 — «Прадвесне»
  • 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
  • 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
  • 1977 — «Вільня. Зарэчча»
  • 1978 — «Раскіданае гняздо»
  • 1979 — «Зіма ў Маладзечне»
  • 1980 — «Браслаўскія азёры»
  • 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
  • 1984 — «Пасля навальніцы»
  • 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
  • 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
  • 1995 — «Нацюрморт»
  • 1997 — «Руіны Наваградка»
  • 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
  • 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
  • 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстання на Беларусі 1863 г.»

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 29 красавіка 2022.
  2. 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 http://www.rh.by/by/74/250/1825/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета
  4. http://www.rh.by/by/25/120/230/ Архівавана 16 снежня 2013. Мой настаўнік Барыс Кіт // Рэгіянальная газета
  5. http://www.rh.by/by/88/10/2202/ Архівавана 16 снежня 2013. Я малюю, проста каб існаваць // Рэгіянальная газета
  6. http://newsletter.iatp.by/ctr14.htm Архівавана 29 красавіка 2013. Віртуальная галерэя ў Маладзечне // iatp.by
  7. Сёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую // Рэгіянальная газета
  8. [https://web.archive.org/web/20160304211301/http://www.rh.by/by/127/20/3327/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы] Архівавана 4 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  9. Памёр мастак Кастусь Харашэвіч Архівавана 16 снежня 2013. // Рэгіянальная газета
  10. НА 87-М ГОДЗЕ ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАЛАДЗЕЧАНСКІ МАСТАК КАСТУСЬ ХАРАШЭВІЧ

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6
  • Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн. 1994 г. — т.6
  • Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г.
  • Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. — Мн. 1998 г.
  • Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцця і творчасці. — 2006 г.
  • Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001 г. — № 4. — С. 26-29
  • Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. № 6 — люты 1992 г.
  • Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г.
  • Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Мінская праўда — 9 чэрвеня 1998 г.
  • Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г.
  • Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г.
  • Сысун Л. «Навек с мастацтвам звязаны». // Маладзечанская газета, 6 ліпеня 2000 г.
  • Кастусь Харашэвіч. «Зведанае і перажытае». // 2004 год.

СпасылкіПравіць