Літва (Маладзечанскі раён)
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Літва́[1] (трансліт.: Litva, руск.: Литва) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палачанскага сельсавета.
Вёска
Літва
| ||||||||||||||||||||||||
Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Ліда.
Гісторыя
правіцьУ 1940—1954 гадах цэнтр Літвянскага сельсавета. Да 10 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзілаўскага сельсавета[2].
У 1992 годзе на ўскраіне вёскі знойдзены грашова-рэчавы скарб канца XIV — пачатку XV ст. (гл. Літоўскі скарб).
Насельніцтва
правіць- 2010 год — 277 чалавек
- 1999 год — 347 чалавек
Вядомыя асобы
правіць- Кастусь Харашэвіч (1927—2013) — беларускі мастак-жывапісец
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літва (Маладзечанскі раён)