Палачанскі сельсавет
Палача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палачаны.
Палачанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Палачаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 906 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222312 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Гарадзілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Баркі, Канюхі, Літва, Мамоны, Рабінавая, Рачкава і Схоліна)[1]. У 1974 годзе скасавана вёска Баршчы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2332 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.