Аляксандр Барысавіч Манцэвіч

Алесь Манцэвіч, поўнае імя Аляксандр Барысавіч Манцэвіч (нар. 5 жніўня 1958, Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, выдавец. Заснавальнік у 1995 годзе беларускамоўнага масавага тыднёвіка «Рэгіянальная газета». Жыве ў Вілейцы.

Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 5 жніўня 1958(1958-08-05) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў майстрам, інжынерам на Вілейскім заводзе «Зеніт», журналістам у маладзечанскай раённай газеце.

З 1995 года — заснавальнік і галоўны рэдактар тыднёвіка «Рэгіянальная газета»[1].

15 сакавіка 2023 года Манцэвіча затрымалі пасля ператрусу ў яго доме. Да суда ён быў змешчаны ў следчую турму № 8 у Жодзіна. 27 верасня 2023 года у судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Манцэвіча (суддзя Аляксандр Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык). 3 лістапада 2023 года нібыта за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» суд Маладзечанскага раёна пастанавіў прысуд да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 400 базавых велічынь, што склала 14800 беларускіх рублёў (~4500 долараў ЗША)[2]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Манцэвіча палітычным зняволеным[3]. 27 лістапада 2023 года Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар № 6 (Баранавічы).

10 снежня 2023 года палітзняволены Аляксандр Манцэвіч стаў лаўрэатам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Журналіст(ка) года-2023»[4][5][6][7].

23 студзеня 2024 года Мінскі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Паводле следства, Аляксандр Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».[8][9]

Зноскі

  1. «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 29 красавіка 2013.
  2. «Няма ніякай маёй віны»: Асудзілі рэдактара «Рэгіянальнай газеты». Новы Час (3 лістапада 2023).
  3. Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 красавіка 2023).
  4. Уручаны прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2023. Сярод лаўрэатаў — Алег Агееў і Аляксандр Манцэвіч . baj.media. Праверана 14 снежня 2023.
  5. Названыя лаўрэаты прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год (бел.). pozirk.online. Праверана 14 снежня 2023.
  6. Сталі вядомыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 года . spring96.org (10 снежня 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  7. В Вильнюсе вручена премия беларусского правозащитного сообщества. www.defendersbelarus.org. Праверана 14 снежня 2023.
  8. Аляксандр Манцэвіч — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 2 лютага 2024.
  9. Вясна: Палітвязні Беларусі. Telegram. Праверана 2 лютага 2024.

Спасылкі правіць