Бяроза павіслая
Бяроза павіслая[1], або паніклая, або бародаўчатая[2], або гузаватая[3][4][5] (Betula pendula) — лістападнае дрэва, від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae)[6].
Бяроза павіслая | |||||||||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослых раслін | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Betula pendula Roth | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Betula verrucosa Ehrh.
| |||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьШырока распаўсюджаная лесаўтваральная парода , якая фармуе драбналістыя лясы па ўсіх кліматычных зонах, акрамя тундры; аднак бярозавыя лясы большай часткай не з’яўляюцца карэннымі, а ўзнікаюць на месцы зведзеных або згарэлых лясоў, у першую чаргу хвойных. Часцей звязана з беднымі, добра дрэнажаванымі глебамі. Паколькі бяроза святлалюбная расліна, яна лёгка выцясняецца больш даўгавечнымі і буйнымі дрэвамі; у многіх выпадках прысутнічае ў лясах толькі як прымешка, па больш светлых участках. У лесастэпавых і стэпавых раёнах фармуе карэнныя дрэвастоі.
Мае шырокі арэал e Еўрапейскай часткі Расіі (ад тундры да стэпаў), расце ў Заходняй Сібіры, на Алтаі і Каўказе. Усходняя мяжа — возера Байкал.
За межамі Расіі распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе, за выключэннем Пірэнэйскага паўвострава, у Паўночнай Афрыцы, у Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі. З відаў бяроз мае найбольшы арэал. У горы гэтая бяроза падымаецца да вышыні 2100—2500 м над узроўнем мора. Інтрадукаваная паўсюль у зоне ўмеранага клімату.
На Беларусі бяроза павіслая з’яўляецца характэрнай лесаўтваральнай пародай. Светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Расце пераважна на сухадолах, у маладых лясных пасадках, на ўзлесках. Распаўсюджваецца ў працэсе зарастання лугоў і палёў.
Батанічнае апісанне
правіцьПры спрыяльных умовах дасягае 25-30 м у вышыню і да 80 см у дыяметры[6]. Каранёвая сістэма бярозы моцна развітая, але пранікае ў глебу неглыбока, таму дрэвы нярэдка падвяргаюцца ветравалу . Кара ў маладых дрэў карычневая, а з 8-10 гадоў бялее. Маладыя асобіны можна зблытаць з відамі вольхі (Alnus). У дарослым стане добра адрозніваецца ад іншых дрэў па белай кары з чорным рысункам[6]. У больш старых дрэў кара ў ніжняй частцы ствала становіцца грыбокапатрэсканай, чорнай[6]. Ствол у ніжняй частцы рабрысты.
Драўніна жаўтлява-белая, шчыльная і цяжкая. Галіны голыя, пакрытыя шматлікімі густарассыпанымі смалістымі залозкамі-бародаўкамі (адсюль і адбылася назва бяроза бародаўчатая). Маладыя галіны павісаюць уніз, што надае кроне бярозы вельмі характэрнае аблічча (назва — бяроза павіслая). Крона галінастая, але не густая, галінаванне сімпадыяльнае.
Лісце ад рамбічна-яйкападобнага да трохкутна-яйкападобнага, 3,5-7 см даўжыні, 2-5 см шырыні, завостраныя на верхавіне з шырокаклінавым ці амаль усечаным аснаваннем, гладкае, у маладым узросце клейкае; краю падвойназубчастае. Хвосцікі голыя 0,8-3 см. Пупышкі сядзячыя.
Кветкі правільныя, дробныя, несамастойныя, раздзельнаполыя, сабраныя ў каташкавыя, павіслыя суквецці на канцах галінак. Цвіце да распускання лісця (па некаторых крыніцах — адначасова з распусканнем лісця) у красавіку-маі[6].
Мужчынскія кветкі на кароткіх кветаножках, размешчаны па 3 дыхазіяльна ў пазухах чырвона-бурых крыючых лусак і ўтвараюць на канцах падоўжаных парасткаў мінулага года па 2-4 павіслыя (5-6 см) мужчынскія каташкі. Калякветнік просты, адно-двухліставы, 2-4 тычынкі раздвоеныя, супрацьстаяць лісточкам калякветніка[6]. Формула кветкі: .
Жаночыя кветкі без калякветніка, з двума брактэямі, зрослымі трохлопасцевай пакрывальнай лускай. Яны сабраныя па 5 у дыхазіі на скарочаных бакавых парастках і фармуюць кароткія, цыліндрычныя, зялёныя жаночыя каташкі (шышкападобныя тырсы). Гінецэй з двух зрослых пладалісткоў. Завязь ніжняя, у завязі развіваецца па адным семязачатку. Ніткападобныя лычыкі доўгія, выстаўляюцца, нярэдка ярка афарбаваныя. формула кветкі [7].
Бяроза павіслая ў вольным стане пачынае пладаносіць з 10 гадоў, а ў насаджэннях — з 20-25 гадоў. Плоданашэнне працягваецца штогод. Плады спеюць да канца лета і пачынаюць рассейванне. Рассейванне адбываецца паступова на працягу ўсёй восені і зімы. У бярозавым лесе можа выпадаць штогод да 35 кг бярозавага насення на 1 га. Плод — дробны арэх з крыльцамі.
У адрозненне ад бярозы пушыстай (Betula pubescens), бяроза павіслая — вельмі святлалюбная парода.
Параўнальна недаўгавечная, жыве да 120 гадоў, радзей да больш дарослага ўзросту.
Часта бяроза павіслая і бяроза пушыстая (Betula pubescens) растуць сумесна і ўтвараюць мноства пераходных формаў. Бяроза павіслая мае разнавіднасць — Бяроза карэльская (Betula pendula var. carelica (Mercklin) L.Hämet-Ahti) з вельмі прыгожай узорыстай драўнінай.
Форма кроны | Кара дарослага дрэва | Кара старога дрэва | Мужчынскія кветкі |
Бародаўкі | Лісце. Летняя афарбоўка | Асенняя афарбоўка | Драўніна. Папярочны спіл |
Хімічны склад
правіцьПупыршкі бярозы павіслай утрымліваюць 3—5,3 (8)% эфірнага алею, асноўнымі кампанентамі якога з’яўляюцца біцыклічныя сесквітэрпеноіды. Уключаюць таксама смалістыя рэчывы. У лісці знойдзеныя эфірны алей, смалістыя рэчывы, флаваноіды, сапаніны, аскарбінавая кіслата[6].
Значэнне і ўжыванне
правіцьЛёгка паддаецца механічнай апрацоўцы. Надзвычай няўстойлівая супраць гніення. Лепш за ўсё захоўваецца пагружанай у ваду.
Выкарыстоўваецца як фанерная сыравіна, у вытворчасці лыж, дробных разьбяных цацак.
З драўніны атрымліваюць драўняны вугаль, воцатную кіслату, метылавы спірт, шкіпінар, цэлюлозу. Пры сухой перагонцы кары утворыцца дзёгаць, які ўжываецца ў медыцыне і парфумерыі.
Дзякуючы высокай цеплатворнасці цэніцца як добрае паліва.
Бяроза павіслая выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, прысаду ля дарог, у полеахоўных палосах. Лісце вылучае фітанцыды, здольныя забіваць хваробатворныя мікраарганізмы ўжо праз 3 гадзіны.
З галін вяжуць венікі для лазні.
Нарыхтоўваецца бярозавы сок, які ўтрымлівае да 20 % цукру. Вясновы сок з’яўляецца смачным і карысным напоем.
Прымяненне ў медыцыне
правіцьПупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (лац.: Gemmae Betulae), лісце бярозы (Folium Betulae), бярозавы дзёгаць (лац.: Pix Betulae) і актываваны вугаль (лац.: Carbo activatus)[6].
Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах[8]
Нарыхтоўка сыравіны
правіцьНарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.
Таксанамія
правіцьВід Бяроза павіслая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 роды | |||||||||||||||
парадак Букакветныя | падсямейства Бярозавыя | від Бяроза павіслая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Coryloideae (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Дэкаратыўныя садовыя формы і культывары
правіць- 'Dalecarlica' (ці Betula pendula (L.f.) C.K.Schneid. — так званая Бяроза далекарлійская ) — выключна рэдкая форма з разрезным да ажурнасці лісцем.
- 'Laciniata' — характэрная глыбока разрэзаным лісцем; рэдкая ў культуры (часта за яе прымаюць больш простую форму 'Crispa', якую часам называюць Betula pendula var. crispa).
- 'Purpurea' — у гэтай формы лісце мае глыбокае чырванавата-пурпурнае адценне вясной, больш бронзавае — улетку, бронзава-зялёнае і нават медна-аранжавае — увосень. Форма ліста — звычайная. Парасткі маюць чорна-пурпурнае адценне, захоўваюць яго ўсё лета; кара не такая белая, як у асноўнага віду.
- 'Trost’s Dwarf' — кампактны круглявы хмызняк да 1,2 м вышынёй. Моцна рассечанае на вузкія лінейныя долі светла-зялёнае лісце гэтай карлікавай формы да 5 см даўжынёй, якія сядзяць на кароткіх галінах, утвараюць хупавыя «шарыкі», якія выглядаюць ані не горш Acer palmatum, з той толькі розніцай, што гэты клён вельмі капрызны і не жадае расці ў Расіі.
- 'Youngii' — маленькае дрэва без галоўнага ствала з ніцай (амаль парасонападобнай) формай.
- 'Gracilis' — сорт з ніцай формай кроны. Лісце больш дробнае, чым у дзікай формы, і глыбока рассечанае.
- 'Fastigiata' — крона нізкая, калонападобная, якая з узростам пашыраецца дагары. Галінкі пачынаюцца ад аснавання ствала і накіроўваюцца ўверх. Блізкі сорт — 'Obelisk'. Выкарыстоўваецца для пасадак у маленькіх садах.
- 'Tristis' — звычайна захоўвае цэнтральны ствол, з якога звісаюць галінкі, утвараючы вельмі вузкую крону. Лісце рассечанае.
Уплыў на культуру
правіцьЗноскі
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.). у крыніцы пад назвай Betula verrucosa Ehrh.
- ↑ а б в г д е ё ж Берёза повислая, или бородавчатая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 111-114. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 256. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 172. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — 992 p. — ISBN 3-540-00238-3.
Літаратура
правіць- Род 1. Betula L. — Берёза // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 314—316. — 612 с. — 2 500 экз.
- Гроздова Н. Б., Некрасов В. И., Глоба-Михайленко Д. А. Деревья, кустарники и лианы: Справочное пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 110—111.
- Лищинская С. Н. Эколого-биологические особенности берёзы повислой (Betula pendula Roth.) как компонента антрогенных лесонасаждений г. Самары. — Автореф. дис. на соиск. учён. степ. канд. биол. наук. — Самара. — 2003. — 18 с.
- Древесные породы мира. В 3-х т. Т. 3. Древесные породы СССР. — М.: Лесн. пром-сть, 1982. — С. 54—57.
- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 1. Цветковые растения. — 1980. — С. 320.
- Скворцов В. Э. Учебный атлас. Флора Средней России. — М.: ЧеРо, 2004. — С. 103.
- Коновалова Т. Ю., Шевырёва Н. А. Декоративные деревья и кустарники: Атлас-определитель. — М: ЗАО «Фитон+», 2007. — С. 90. — ISBN 978-5-93457-157-4.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 433. Betula pendula Roth (B. verrucosa Ehrh.)— Берёза повислая, или бородавчатая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 31. — ISBN 9-87317-128-9.
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: «Урожай», 1979
Спасылкі
правіць- Бяроза павіслая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Бяроза павіслая на сайце www.ecosystema.ru
- Бяроза павіслая на сайце USDA NRCS (англ.)