Бяроза пушыстая
Бяроза пушыстая[3], Бяроза-чачотка[4][5][6], Бяроза чачоткавая, Бяроза пухнатая[7] (Betula pubescens) — лістападнае дрэва роду бяроза сямейства бярозавых.
Бяроза пушыстая | ||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Betula pubescens Ehrh. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьНевысокае, светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Кара белая, з чорным рысункам. Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў каташках, цвіце ў красавіку-маі. Плод — дробны арэх з крыльцамі.
Экалогія
правіцьНа Беларусі бяроза пушыстая з’яўляецца лесаўтваральнай пародай. Расце на пераходных балотах, дзе суседнічае з хвояй, і найбольш абводненых участках нізінных балот, часта ў суседстве з вольхай чорнай. У выніку меліярацыі плошча занятая бярозай пушыстай скарацілася. Найбольшыя масівы на Палессі, у Налібоцкай пушчы, Бярэзінскім запаведніку.
Таксанамія
правіцьВід Бяроза пушыстая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 роды | |||||||||||||||
парадак Букакветныя | падсямейства Бярозавыя | від Бяроза пушыстая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Coryloideae (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Значэнне
правіцьЯкасць драўніны невысокая.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.).
Спасылкі
правіць- Берёза пушистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Betula pubescens Ehrh. // ИАС «ООПТ России» (руск.)