Бярозавыя лясы
(Пасля перасылкі з Бярозавы лес)
Бярозавыя лясы (бярэзнікі) — драбналістыя лясы, у якіх пераважае бяроза.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B5_%D1%83%D0%B7%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%81%D1%8F.jpg/220px-%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B5_%D1%83%D0%B7%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%81%D1%8F.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Birken_Gl%C3%BCcksburger_Heide.jpg/220px-Birken_Gl%C3%BCcksburger_Heide.jpg)
У Беларусі бярозавыя лясы складаюць 18,1 %[1] (16,2 % — 1978; 16,5 — 1994) плошчы лясоў, пашыраны па ўсёй тэрыторыі. З іх бародаўчатабярозавыя лясы складаюць 11,9 % і пушыстабярозавыя лясы — 6,2 %. Бярозавыя лясы растуць на добра асветленых участках. На забалочаных тэрыторыях Палесся растуць карэнныя бярозавыя лясы, пераважна пушыстабярозавыя. Бярозавыя лясы самыя маладыя: сярэдні ўзрост складае 35—40 гадоў.
Прадукцыйнасць бярозавых лясоў: сярэдняя паўната 0,70, банітэт 1,9, запас спелага дрэвастою (50—60 гадовага) 154 м³/га. Даюць драўніну для фанернай, мэблевай[2], тарнай вытворчасці, сыравіну для дзёгцекурэння, бярозавы сок. Маюць рэкрэацыйнае значэнне.
Зноскі
- ↑ Лясная расліннасць.(недаступная спасылка)
- ↑ Юркевіч, І. Д. Прадуктыўнасць бярозавых лясоў Палескай нізіны [Тэкст] / І. Д. Юркевіч, В. С. Гельтман // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя біялагічных навук. — 1958. — № 4. — С. 17-30.
Літаратура
правіць- Бярозавыя лясы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 377. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Голад Д. С. Бярозавыя лясы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 410—411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Бярозавыя лясы на Вікісховішчы |