Дрэвастой
Дрэвастой — сукупнасць дрэў, якія з'яўляюцца асноўным кампанентам насаджэння[1], або сукупнасць драўнянай расліннасці, утваральнай лес[2].
Віды дрэвастою
правіць- Карэнны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца ў натуральных умовах і характарызуецца пераважнай пародай, адпаведнай дадзеным лесараслінным умовам.
- Вытворны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца на месцы карэннага ва ўмовах, парушаных у выніку дзейнасці чалавека або натуральных прыродных працэсаў.
- Насенны дрэвастой.
- Параснікавы дрэвастой — дрэвастой, які ўтварыўся ад пнёвага парасніку, каранёвых атожылкаў і адводкаў.
- Чысты дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з адной драўнянай пароды або з адзінкавай прымешкай іншых парод.
- Змяшаны дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з двух і больш драўняных парод.
- Просты дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць адзін ярус.
- Складаны дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць два і больш ярусаў.
Зноскі
- ↑ ГОСТ 18486-87 Лесоводство.
- ↑ Дрэвастой (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі