Вінцэнціна Завадская
Вінцэнціна (Вінцэнтына, Вінцэнта) Завадская з Жалкоўскіх (польск.: Wincenta Zawadzka z domu Żółkowska; Псеўданімы: W.A.L.Z.; 1824 — 27 жніўня 1894) — беларуская польскамоўная пісьменніца, аўтар папулярнай кулінарнай кнігі «Кухарка літоўская», якая вытрымала каля 15 перавыданняў на працягу 60 гадоў.
Вінцэнціна Завадская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Wincenta Żółkowska |
Дата нараджэння | 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1894 |
Пахаванне | |
Муж | Адам Завадскі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1824 годзе ў сям’і віленскага друкара і кнігагандляра Аляксандра Жулкоўскага. У 1843 годзе выйшла замуж за выдаўца Адама Завадскага.
У 1854 годзе ў Вільні была надрукавана яе кулінарная кніга «Кухарка літоўская» (Kucharka litewska), якая стала бестселерам[1]. Перш чым выдаць уласную кулінарную кнігу, яна рэдагавала «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай.
Памерла 27 жніўня 1894 года. Пахавана ў Вільні на Антакальніскіх могілках.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Odyniec Wacław. Przedmowa // Wincenta Zawadzka. Kucharka litewska. — Olsztyn: Wydawnictwo Pojezierze, 1985, ss. V—XI. ISBN 83-7002-253-7
Спасылкі
правіцьВінцэнціна Завадская на Вікісховішчы |
- Kucharka litewska zawierająca przepisy gruntowne i jasne, własnem doświadczeniem sprawdzone, sporządzania smacznych, wykwintnych, tanich i prostych rozmaitych rodzajów potraw tak mięsnych jako i postnych, oraz ciast, legumin, lodów, kremów, galaret, konfitur i innych deserowych przysmaków, tudzież rozlicznych aptecznych zapraw, konserw i rzadszych specjałów, z przydaniem na początku książki dokładnej dyspozycji stołu Архівавана 23 снежня 2011. Przez W.A. Zawadzka. Wyd. XI popr. i pomnozone. Wilno 1913. Druk. J.Zawadzkiego — Эл.рэсурс polona.pl/dlibra