Літоўская гаспадыня

«Літоўская гаспадыня, ці навука аб утрыманні ў добрым стане хаты і забеспячэнні яе ўсімі прыправамі і запасамі кухоннымі і аптэкарскімі і гаспадарчымі, а таксама гадаванні і ўтрыманні скаціны, птушкі і іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным і правераным вопытам і да таго ж самым танным і простым» (польск.: Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła) — кніга Ганны Цюндзявіцкай, прысвечаная вядзенню гаспадаркі і кулінарыі. Упершыню выдадзена ў 1848 годзе на польскай мове. Шмат разоў перавыдавалася (1851, 1856, 1858, 1862, 1873).

Літоўская гаспадыня
Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła
Жанр кулінарыя і гаспадарка
Аўтар Ганна Цюндзявіцкая
Мова арыгінала польская
Асобнае выданне 1848
Пераклад на беларускую П. Казлоўскі, В. Нядзвецкая
Электронная версія

Згодна з воляй аўтара ўсе выданні пабачылі свет ананімна.

У кнізе змешчаныя 108 кулінарных і аптэчных рэцэптаў, прычым там няма такіх інгрэдыентаў, якія нельга было б у той час знайсці ў беларускай вёсцы альбо на крайні выпадак на местачковым кірмашы. Пасля смерці аўтара манапольныя правы на гэтыя выданні выкупіла ў яе сям'і віленская кнігавыдавецкая фірма Завадскага[1].

Па-беларуску ўпершыню выйшла ў выдавецтве «Полымя» ў 1993 годзе. Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзвецкай. Пераклад падрыхтаваны паводле выдання 1858 года[2].

Зноскі

  1. Ціхае жыццё «літоўскай гаспадыні» Архівавана 14 верасня 2016. // «Женский Журнал» №4, 2010.
  2. Літоўская гаспадыня Архівавана 18 кастрычніка 2014. / Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзвецкай. — Мн., «Полымя», 1993.