Рычардас Гавяліс
Ры́чардас Гавя́ліс (8 лістапада 1950[1], Вільня — 18 жніўня 2002[1], Вільня) — літоўскі пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст.
Рычардас Гавяліс | |
---|---|
літ.: Ričardas Gavelis | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1950[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2002[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1976-2002 |
Жанр | аповесць, апавяданне, дзеятвор |
Мова твораў | літоўская мова |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 лістапада 1950 года ў Вільні. Афіцыйная дата нараджэння, адзначаная ў дакументах Гавяліса — 8 лістапада. Аднак, як зазначае Чэршкутэ, насамрэч Гавяліс нарадзіўся 8 кастрычніка, таму з гэтай даты (8 кастрычніка) пачынаецца аповесць «Віленскі покер».
У 1968 годзе скончыў школу ў Друскеніках. У 1968—1973 гадах вучыўся на фізічным факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1973—1977 гадах быў супрацоўнікам у Інстытуце фізікі Літоўскай Акадэміі навук. У 1978—1980 гадах працаваў у рэдакцыі літоўскага навукова-папулярнага журнала «Mokslas ir gyvenimas» і ў літаратурным часопісе «Pergalė». У постсавецкі час друкаваўся як калумніст ды публіцыст у газеце «Respublika» і ў штотыднёвіку «Veidas».
Памёр 18 жніўня 2002 года ў Вільні раптоўна праз сардэчны прыступ[2]. Пахаваны ў Вільні на Антакальніскіх могілках[3].
Творчасць
правіцьГавяліс пачаў публікавацца ў савецкі час, дэбютаваўшы ў 1976 годзе зборнікам апавяданняў «Свята, якое не пачалося», але шырокае прызнанне атрымала аповесць «Віленскі покер» (1989). «Віленскі покер» фармулюе ды прагаворвае базавыя пытанні літоўскай ідэнтычнасці, таксама і пакутныя ды непрыемныя нацыянальнай гордасці. Разам з гэтым, аповесць увабрала тэхніку магічнага рэалізму ды nouveau roman , змяшчае шмат эротыкі, дэтэктыўных элементаў і дасканала адлюстроўвае жыццё касмапалітычнай Вільні 1960—1980-х гадоў. Кніга была перакладзеная на латышскую (1995), англійскую (2009), македонскую (2013), французскую (2015), беларускую (2018), польскую (2019), украінскую (2020) мовы.
Віленскі цыкл прадоўжылі аповесці «Віленскі джаз» (1993), «Апошняе пакаленне людзей на Зямлі» (1995), «Квартэт страчаных думаў» (1999), «Сем спосабаў самагубства» (1999). Дзве апошніх аповесці атрымалі ў 2000 годзе ўзнагароду Віленскага клуба і Віленскага тэлебачаньня.
Пяру Гавяліса належаць тры дзеятворы: «Непрыдатны» (1976), «Віры» (1977), «Трыумвірат» (1986).
У 1980 годзе Гавяліс таксама выступіў як сцэнарыст фільма «Спаборніцтва з 9 да 9», у 1990 годзе ён напісаў сцэнарый да кароткаметражнага дэтэктыўнага фільма «Двайнік», у 2005 годзе па яго сцэнарыі выйшаў англійска-літоўскі фільм «Лес багоў» па аднайменнай аповесці Баліса Сруогі[4].
Бібліяграфія
правіць- Neprasidėjusi šventė. Вільня: Vaga, 1976 (апавяданні).
- Įsibrovėliai. Вільня: Vaga, 1982 (апавяданні).
- Nubaustieji. Вільня: Vaga, 1987 (апавяданні).
- Vilniaus pokeris. Вільня: Vaga, 1989 (аповесць). Пераклад на латышскую: Viļņas pokers, tulkojis Talrids Rullis, Rīga : Preses nams, 1995. Пераклад на англійскую: Vilnius poker, translated by Elizabeth Novickas. Rochester: Open Letter, 2009; 2ое выданне: Pica Pica Press, 2016. Пераклад на македонскую: Покер по Вилнус [перакладчык не паказаны]. Antolog, 2013. Пераклад на французскую: Vilnius Poker. Édition : Monsieur Toussaint Louverture, 2015. Traduction: Margarita Le Borgne. Пераклад на беларускую: Віленскі покер. Мінск: Логвінаў, 2018. Перакладчыца Паўліна Вітушчанка. Пераклад на польскую: Pokier wileński, tlumacz Kamil Pecela: Kolegium Europy Wschodniej, 2019 (на старонце выдавецтва памылкова значыцца 2017ым). Пераклад на украінскую: Вільнюський покер. Перакладчык Валадыслав Журба: Львоў: Видавництво Старого Лева, 2020.
- Jauno žmogaus memuarai. Вільня: Vaga, 1991. — 140 p. (аповесць). Пераклад на польскую: Wspomnienia młodego człowieka: [powieść w czternastu listach], tłumaczenie Joanna Tabor. Warszawa : Ex Libris, 2002. Пераклад на фінскую: Nuoren miehen muistelmat: romaani neljäntoista kirjeen muodossa, Suomentanut U.-L. Heino. Helsinki: Donelaitis-seura, 1995.
- Vilniaus džiazas. Вільня: Vaga, 1993 (аповесць).
- Nemirtingumas. Rekonstrukcijos bandymas. Каўнас: Kopa, 1994 (зборнік публіцыстыкі).
- Paskutinioji Žemės žmonių karta. Вільня: Vaga, 1995 (аповесць).
- Taikos balandis. Вільня: Alma littera, 1995. — 146 p. (апавяданні). Пераклад на нямецкую: Friedenstaube: Sieben Wilnaer Geschichten, aus dem Litauischen von Klaus Berthel.Oberhausen: Athena, 2001.
- Prarastų godų kvartetas. Вільня: Tyto alba, 1997 (аповесць)
- Septyni savižudybės būdai. Вільня: Tyto alba, 1999 (аповесць)
- Sun-Tzu gyvenimas šventame Vilniaus mieste. Вільня: Tyto alba, 2002. — 290 p. (аповесць)
- Tylos angelas. Вільня: Tyto alba, 2006. (апавяданні)
Сцэнарыі
правіць- Спаборніцтва з 9 да 9 (1980).
- Двайняты (1990).
- Лес багоў (2005)[5].
Дзеятворы
правіць- Непрыдатны (1976).
- Віры (1977).
- Трыумвірат (1986).
Зноскі
- ↑ а б в г Bibliothèque nationale de France Ričardas Gavelis // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ J.Cerskute. Les jeux de la déconstruction dans le corps de la ville/ dans la ville du corps
- ↑ Mirė žinomas Lietuvos rašytojas Ričardas Gavelis // DELFI. 19.08.2002
- ↑ Фільмаграфія Гавяліса.
- ↑ Forest of the Gods
Літаратура
правіць- Čerškutė, Jūratė. Deconstruction in Ričardas Gavelis' prose. Summary of doctoral thesis. Vinlius, 2014. (pdf) Архівавана 18 студзеня 2021. (поўны тэкст на літоўскай, pdf(недаступная спасылка))