Баліс Сруога
Баліс Сруо́га[3] (літ.: Balys Sruoga; 2 лютага 1896 — 16 кастрычніка 1947) — літоўскі празаік, літаратурны крытык, літаратуразнавец, тэатразнавец, драматург, публіцыст, перакладчык, эсэіст, доктар філасофскіх навук (1924), прафесар (1932).
Баліс Сруога | |
---|---|
літ.: Balys Sruoga | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 студзеня (2 лютага) 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1947[1][2] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Vanda Daugirdaitė-Sruogienė[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, тэатральны крытык, пісьменнік, літаратурны крытык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Байбокай[3] (літ.: Baibokai[4]) Панявежыскага павета Ковенскай губерні. Вучыўся ў гімназіі ў Панявежысе. У 1914 годзе паступіў у Лясны інстытут у Петраградзе. У 1916—1918 гадах вывучаў рускую літаратуру на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У 1924 годзе скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. У 1924—1940 гадах выкладаў у Каўнаскім універсітэце, з 1932 года — прафесар. У 1940—1943 гадах выкладаў у Вільнюскім універсітэце. У 1943—1945 гадах — вязень гітлераўскага канцлагера «Штутгоф». Пасля вызвалення, у 1945—1947 гадах зноў выкладаў у Вільнюскім універсітэце.
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у 1911 годзе. У зборніках паэзіі «Сонца і пясок» (1920), «Сцежкамі багоў» (1923) прысутнічаюць сімвалічныя матывы адзіноты, кахання, прыроды. Праблемы дзяржаўнасці Літвы, патрыятычнага абавязку адлюстраваны ў гістарычных драмах «У цені волата» (1932), «Страшная ноч» (1935), «Доля перадсвітальная» (1945), «Казімір Сапега» (1947). У іх паказана сувязь асобы з гісторыяй народа, сцэнічная канфліктнасць спалучаецца з псіхалагізмам і паэтычнасцю вобразаў герояў. Аўтар мемуараў пра Штутгоф («Лес багоў», 1945), прац па гісторыі тэатра, літаратуры, па фалькларыстыцы. Аўтар «Гісторыі рускай літаратуры» (т. 1‒2, 1931‒1933). Займаўся перакладамі твораў рускіх і іншых аўтараў. Пераклаў на літоўскую мову «Слова пра паход Ігараў» (1952).
Асобныя вершы Баліса Сруогі пераклаў на беларускую мову Віталь Вольскі[3].
Зноскі
- ↑ а б Сруога Балис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Balys Sruoga // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Balys Sruoga // Vilnijos vartai (літ.)
Літаратура
правіць- Лапінскене А. П. Сруога Баліс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 124. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сруога Балис // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)