Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі

Мікалай Міхайлавіч Альшэ́ўскі (27 студзеня 1919 — 22 жніўня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945).

Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі
Дата нараджэння 27 студзеня 1919(1919-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1944(1944-08-22) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19401944
Званне малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

М. М. Альшэўскі нарадзіўся ў горадзе Сквіра (зараз у Кіеўскай вобласці Украіны). Скончыў школу. У 1940 годзе прызваны на службу ў Чырвоную Армію. З 1941 года ўдзельнік баёў на Заходнім, Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах.

Камандзір танка 26-й гвардзейскай танкавай брыгады (2-і танкавы корпус, 2-і Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі асабліва вызначыўся пры вызваленні Віцебскай і Мінскай абласцей. Экіпаж пад яго камандаваннем 26 чэрвеня 1944 г. у баі каля вёскі Кісялі Талачынскага раёна знішчыў танк «тыгр», 4 гарматы і 8 аўтамашын з пяхотай праціўніка. На чыгуначнай станцыі Коханава Талачынскага раёна вызваліў больш за 150 савецкіх грамадзян. У ліпені 1944 года пры ліквідацыі варожай групоўкі ў мінскім «катле» экіпаж пад камандаваннем М. Альшэўскага знішчыў 2 танкі, 20 аўтамашын, 70 гітлераўцаў, узяў у палон больш за 200 салдат і афіцэраў праціўніка. У жніўні 1944 г. М. М. Альшэўскі быў цяжка паранены ў баі на тэрыторыі Літвы і памёр ад ран 22 жніўня. Пахаваны ў горадзе Вільнюс на Антакальніскіх могілках.

Званне Героя Савецкага Саюза М. М. Альшэўскаму прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года пасмяротна.

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

Зноскі

  1. Іх імёнах названы вуліцы — Альшэўскі Мікалай Міхайлавіч (1919—1944)(недаступная спасылка) // Офіцыйны сайт Фрунзенскага раёна горада Мінска
  2. Инфомация об улицах города Минска — Ольшевского улица(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Літаратура

правіць
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 278. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць