Асаўскі сельсавет (Столінскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Асаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Асавая.

Асаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Столінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Асавая
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 31 сакавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Скасаваны 31 сакавіка 1959 года, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Відзіборскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).