Сцвіга

рака ў Беларусі и Украіне

Сцві́га[3] (укр.: Ствига) — рака ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай волблдасці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.

Сцвіга
укр. Ствига
Характарыстыка
Даўжыня 178 км
Басейн 5 300 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі
 • Вышыня 188 м
 • Каардынаты 51°12′12″ пн. ш. 27°24′04″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост
 • Вышыня 121[1] (121,3[2]) м
 • Каардынаты 52°00′25″ пн. ш. 27°32′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
Рэгіёны Ровенская вобласць, Брэсцкая вобласць, Гомельская вобласць
Раёны Ракытніўскі раён, Столінскі раён, Жыткавіцкі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва імаверна балцкага паходжання. Тым ці іншым чынам (коранем і пашыральнікам або толькі пашыральнікам) можа быць роднасна літоўскаму гідроніму Šedvygà, у якім вылучаецца корань šedṷ- і пашыральнік -g-[4]. Той жа пашыральнік у гідронімах балцкага паходжання тыпу Няміга, Vedega[5].

Гідраграфія

правіць

Даўжыня 178 км, у т.л. у межах Беларусі 112 км. Плошча вадазбору 5,3 тыс. км², у т.л. у межах Беларусі 4,3 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Будкы-Снавыдовыцкі на вышыні 188[крыніца?] м над узроўнем мора, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі).

Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км.

Рэчышча свабодна меандруе, моцна звілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. У сярэднім цячэнні працякае праз возера Гуска.

Каля ракі населеныя пункты Кароцічы Рычоў, Старажоўцы, Сямурадцы, Азяраны і іншыя.

Асноўныя прытокі

правіць

Справа: ручай Плаў, канал Бычок, Глушэц. Злева: рака Маства.

Зноскі

  1. Атлас 2011.
  2. Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
  3. БелЭн 2002.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 327—328.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. — С. 358.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць