Ракытніўскі раён

раён у Ровенскай вобласці Украіны
(Пасля перасылкі з Ракітнаўскі раён)

Ракытніўскі раён[1] (укр.: Рокитнівський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ракытнэ[1] (укр.: Рокитне).

Ракытніўскі раён
укр.: Рокитнівський район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Украіна
Статус Раён
Уваходзіць у Ровенская вобласць
Уключае 2 пасялковыя саветы
14 сельскіх саветаў
Адміністрацыйны цэнтр Ракытнэ
Дата ўтварэння 1940
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2015) 56 276
Шчыльнасць 22,8 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 83,6%
беларусы — 15,4%
рускія — 0,4%
палякі — 0,4%.
Плошча 2 350 км²
Ракытніўскі раён на карце
Часавы пояс EET (UTC+2, улетку UTC+3)
КААТЛУ 5625000000
Тэлефонны код +380-3635
Паштовыя індэксы 34200—34276
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 56276 чалавек, плошча — 2350 км².

Мяжуе на поўначы з Пінскім раёнам Беларусі.

Гісторыя

правіць

Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна згадваюцца ў апісанні ўласнасці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны XVI стагоддзя. З часу заснавання і да 1922 года паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжанне гэтай назвы найперш звязвалі з імем уласніка зямель. Новы этап развіцця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бельгіец Розэнберг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракытнэ. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэння, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага развіцця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка КіеўКовель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам з’явілася чыгуначная станцыя Ракытнэ (укр.: Рокитне), што станоўча сказалася на развіцці прамысловасці ў краі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракытнэ, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракытнэ-Валынскэ (укр.: Рокитне-Волинське).

У верасні 1939 года Ракытнэ ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 года паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Адміністрацыйны падзел

правіць

Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты

правіць

На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 37 сёлаў.

Цікавыя факты

правіць
  • Ракытніўскі раён з’яўляецца адзіным раёнам ва Украіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасці насельніцтва (15,4 % згодна з вынікамі Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года)[2].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць