Сямурадцы
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Сяму́радцы[1] (трансліт.: Siamuradcy, руск.: Семурадцы) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рычоўскага сельсавета.
Вёска
Сямурадцы
|
Этымалогія
правіцьНазвы вёскі Сямурадцы сведчыць, відаць, аб размяшчэнні тут часткі былога мясцовага феадальнага цэнтра, мясцовыя легенды звязваюць яе з «радаю» князя[2]. Паводле адной з легенд, у гэтым месцы жылі сямёра старых вешчуноў, якія судзілі ды радзілі тураўцаў. Маўляў, менавіта гэтыя Сямёра і заклікалі на княжанне да дрыгавічоў малодшага Рагвалодава брата Тура[3].
Славутасці
правіць- Тураўскі крыж — адзін з вялікіх каменных крыжоў, які, паводле звестак Юркі Віцьбіча, знаходзіўся каля в. Сямурадцы ў рэчышчы Прыпяці. Яго некалькі разоў спрабавалі выцягнуць на бераг і нібыта адразу ж уся рака пакрывалася крывёй[4][5].
- Каля вёскі архелагічныя помнікі Сямурадцы — 5 селішчаў і курганныя могільнікі[6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Тураўшчына і слоўнік яе гаворкі Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Ці хадзіў па Беларусі апостал Андрэй? Летапісы сцвярджалі, што ён благаславіў Магілёў. // Советская Белоруссия
- ↑ Віцьбіч Юрка. Плыве з-пад святое гары Неман // Спадчына. 1991. № 5. с. 38.
- ↑ Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх