Рычоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Рычо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі, у складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Рычоў.

Рычоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рычоў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 721
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2353
Код аўтам. нумароў 3

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1721 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы[4].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.