Сярэдняя Прыпяць
Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» — прыродаахоўчая тэрыторыя, якая месціцца на тэрыторыях Столінскага, Пінскага, Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
![]() Прыпяць ля Лунінца | |
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць |
---|---|
Плошча | 90 447 га |
Дата заснавання | 19 ліпеня 1999 |
АпісаннеПравіць
Заказнік быў створаны пастановай Савету Міністраў ад 19 ліпеня 1999 г. па месцы заказнікаў «Вусце Лані», «Нізоўе Ясельды», «Нізоўе Случы»[1]. Поўная назва — Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць». Плошча складае 90 447 га[1]. Месціцца ў сярэдняй пойме ракі Прыпяці. Міжнародны статус аховы: ТВП утворана ў 1998 годзе (код — BY017, крытэрыі А1, А4, В1, В2, В3). Рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 2001 годзе (крытэрыі 1а, 1с, 2а, 3а, 3с, 4b)
Гаспадарчая дзейнасцьПравіць
На 64 % тэрыторыі заказніка вядуць сваю гаспадарку 34 калгасы. Асноўныя віды выкарыстання: сенакосы, выпас жывёлы (каля 14 % плошчы), на мінеральных астравах вядзецца распашка зямель. 27 % тэрыторыі заказніка выкарыстоўваецца пад мэты лясной гаспадаркі.
У пойме Прыпяці захавалася бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства.
ФлораПравіць
Каля 92 % тэрыторыі складаюць плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю. На тэрыторыі заказніка шмат пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць чорнаалешнікі і дубравы. На тэрыторыі заказніка можна знайсці ўсе тыпы лугоў: ад вельмі забалочаных да сухіх, якія па структуры набліжаюцца да стэпаў. У пойме таксама прысутнічаюць тыповыя нізінныя балоты, якія ствараюць біятопы, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў Еўропе. Самыя вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях рэк Ясельда і Стыр, якія з’яўляюцца прытокамі Прыпяці.
На тэрыторыі заказнікі растуць 725 відаў раслін, з іх 11 відаў занесеныя ў Чырвоную кнігу.
ФаўнаПравіць
На тэрыторыі заказніка добрыя умовы для падтрымання колькасці рэдкіх каляводных млекакормячых. Тут сустракаюцца 16 відаў земнаводных і паўзуноў, сярод якіх: балотная чарапаха (Emys orbicularis), звычайная квакша (Hyla arborea), чаротавая рапуха (Bufo calamita).
На плошчы заказніка «Сярэдняя Прыпяць» сустракаецца 37 відаў рыб, якія жывуць у Прыпяці і азёрах-старыцах. Адзначана 182 віды птушак, 52 з якіх занесены у Чырвоную кнігу, а 5 — пад глабальнай пагрозай знікнення: чарацянка вяртлявая (Acrocephalus paludicola), вялікі арлец (Aquila clanga), драч (Crex crex), дупель (Gallinago media), белавокая чэрнець (Aythya nyroca) і гусь-піскулька (Anser erythropus). 155 відаў птушак адзначаны пры гнездаванні, 39 з якіх знаходзяцца пад аховай.
Сальвінія плывучая (Salvinia natans). Аверс
|
Балотная чарапаха (Emys orbicularis). Рэверс
|
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Сохранение биоразнообразия Полесья, «Средняя Припять». Час доступу: 6 лютага, 2011 Архівавана 2 мая 2011.
- ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Сярэдняя Прыпяць». Час доступу: 6 лютага, 2011 Архівавана 18 ліпеня 2013.
- «Палеская праўда» ад 23.12.2010 08:01. Час доступу: 6 лютага, 2011 Архівавана 14 мая 2013.
- Сахвон, В. В. Роль пойменных лесов ландшафтного заказника «Средняя Припять» в сохранении редких и малочисленных видов птиц (руск.)
- Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння» «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» Архівавана 29 снежня 2018.