Нізоўе Случы — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння, які змяшчаўся ў ніжнім цячэнні ракі Случ для захавання ў натуральным прыродным стане пойменных дубраў пастанаўленнем Савету міністраў БССР № 60 ад 21.02.80.[1] Геаграфічна заказнік знаходзіўся ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Усходняя частка заказніка знаходзілася ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складала 3313 га.[2]

Нізоўе Случы
Размяшчэнне БеларусьБрэсцкая вобласць, Гомельская вобласць
Плошча 3313 га
Дата заснавання 21 лютага 1980
physical
Нізоўе Случы
Нізоўе Случы
physical
Нізоўе Случы
Нізоўе Случы
physical
Нізоўе Случы
Нізоўе Случы

З 19 ліпеня 1999 пастанаўленнем Савету Міністраў № 1105 заказнік быў скасаваны, на яго месцы ўтвораны Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць».

ФлораПравіць

У працэнтным складзе лясоў заказніка 51 % ад агульнай плошчы складалі дубровы, прычым чыстыя, без прымешак дубровы займалі 18 %, хваёвых лясоў — 21 %. Таксама сустракаліся чорнаальшаннікі, асіннікі, бярэзнікі, ясеневыя і грабавыя лясы, але ўсюды з прымешкам дубу. Такі дрэвавы склад вельмі рэдкі для Беларусі, таму лясы заказніка былі павінны ахоўвацца ад пашкоджанняў і знішчэння.[3] Вышэй па Случы меліся ўчасткі хвойнікаў.[2]

У межах заказніка налічвалі 357 відаў вышэйшых сасудзістых раслін і 45 — мохападобных, у тым ліку Silene lithuanica, бераст (Ulmus suberosa). З відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, сустракаліся гладыёлус чарапіцападобны (Gladiolus imbricatus), наперстаўка буйнакветная (Digitalis grandiflora), званочак персікалісты (Campanula persicifolia), расіца прамежкавая (Drosera intermedia), сальвінія плывучая (Salvinia natans). Сярод іншых рэдкіх відаў — малачай глянцавіты (Euphorbia lucida) (які сустракаецца толькі ў гэтым рэгіёне), Diantus superbus, Scabiosa ochrolenca, купена шматкветная (Polygonatum multiflorum), шлёмнік кап’ялісты (Scutellaria hastifolia), дзівасіл вербалісты (Inula salicina), васілёк фрыгійскі (Centaurea phrygia), асака валасістаплодная (Carex lasiocarpa), Carex buxbaumii[3]. У дубравах расла разнастайная травяністая расліннасць[2].

ФаўнаПравіць

У заказніку былі багата прадстаўлены віды арнітафаўны.[3] У гэтым раёне адзначана каля 250 гняздучых птушак (87 % ад ліку відаў птушак, якія гняздуюць у Беларусі). Сярод іх крыжанка (Anas platyrhynchos), чырок-траскунок (Anas querquedula), качка шэрая (Anas strepera), арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla)[2].

З 10 відаў чайкавых птушак Беларусі тут сустракалася 8 відаў. У заказніку «Нізоўе Случы» і ў яго бліжэйшых наваколлях адзначалася 10 відаў кулікоў (80 % відавога складу кулікоў Беларусі)[2].

Тут знаходзіцца частка абарыгенаў палескай папуляцыі бабра (Castor fiber) і лася (Alces alces). Па-ранейшаму захоўваецца высокая колькасць полуводных прамысловых млекакормячых: еўрапейская норка (Mustela lutreola), выдра (Lutra lutra), бабёр (Castor fiber), андатра (Ondatra zibethicus). У 1996 годзе біёлагі выявілі ў заказніку прысутнасць янота-паласкуна (Procyon lotor), хаця лічылася, што гэты інтрадуцыраваны ў 1954 годзе від поўнасцю знік з тэрыторыі Беларусі[2].

З рыб сустракаліся сцерлядзь (Acipenser ruthenus) і чахонь (Pelecus cultratus).

Ахова і значэннеПравіць

Каля 80 % усіх пойменных дуброў Беларусі знаходзілася менавіта тут. Экалагічная роля гэтых дуброў складаецца ў затрымцы моцных наносаў, якія застаюцца тут падчас паводак.[2]

Зноскі