Зацітава Слабада
Заці́тава Слабада́[1] (трансліт.: Zacitava Slabada, руск.: Затитова Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Вёска
Зацітава Слабада
|
ГеаграфіяПравіць
Размешчана пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач за 11 кіламетраў Мар’інай Горкі, 74 кіламетры ад Мінска, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, каля шашы Мінск — Бабруйск[2].
ГісторыяПравіць
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 год. у вёсцы налічвалася 28 двароў[3].
У 19 — пач. 20 ст. вёска Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Мінскай губэрні.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала прыпісная царква, хлебазапасны магазін.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У 1919 г. тут створана працоўная школа 1--ай ступені, у якой у 1922 г. 2 настаўнікі вучылі каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На 1933 г. былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні, воўначёска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Пад канец 1950-х у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына»[3].
НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць
ЭканомікаПравіць
- У вёсцы месціцца цэнтральная сядзіба калгаса.
- Аддзяленне сувязі
- Механічныя майстэрні
- Крамы
АдукацыяПравіць
- Пачатковая школа
КультураПравіць
- Бібліятэка
- Дом культуры
МедыцынаПравіць
- Ветэрынарны пункт
Вядомыя асобыПравіць
- Алесь Карлюкевіч — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны дзеяч, міністр інфармацыі Беларусі (з 2017).
- Мікалай Андрэевіч Свірыдаў — кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).
Памятныя мясціныПравіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ 3,0 3,1 https://www.sb.by/articles/za-titovkoyu-sloboda.html
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх