Герб Любчы
Герб Любчы — герб гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373[1].
Герб Любчы | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Любча |
Зацверджаны | 2014 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 24 ліпеня 2014 |
Гісторыя
правіцьУ 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі»[2].
У 1644 Любча атрымала новы герб[2]: «у блакітным полі брама з дзвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт»[3].
Апісанне
правіцьСучасны герб Любчы ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намалявана сярэбраная падкова, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж металу прымацаваны да абодвух яе шыпоў. Унутры падковы намаляваны дзве рыбы (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 24 июля 2014 г. № 373 Об учреждении гербов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской и Гродненской областей
- ↑ а б Бянько У., Шаблюк В. Любча // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 229. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Любча // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Любчы