Сёмга

(Пасля перасылкі з Ласось)

Сёмга, ласось высакародны[1] (Salmo salar) — рыба сямейства ласасёвыя, атраду ласосепадобныя.

Сёмга
Atlantischer Lachs.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salmo salar Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161996
NCBI  8030
EOL  206776

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Цела даволі тоўстае, верацёнападобнае. Рот канцавы, верхнесківічная костка заходзіць за вертыкаль задняга краю вока. Луска дробная, серабрыстая. У дарослых рыб у моры спіна зялёная або блакітная, на баках — х-падобныя плямы. Ніжэй бакавой лініі плям няма ці яны вельмі рэдкія. Пуза серабрыстае. Плаўнікі цёмныя. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве з’яўляюцца чорныя, чырвоныя і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца.

ПашырэннеПравіць

Прахадны від. Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, паўночна-заходняй частцы Паўночнага Ледавітага акіяна каля берагоў Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Уваходзіць у рэкі Еўропы ад поўначы Партугаліі да ракі Кара. Па ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкі распаўсюджваецца ад ракі Канектыкут на поўдні да Гудзонава праліва і Грэнландыі на поўначы. Існуе азёрная форма сёмгі — азёрны ласось (S.s. morpha sebago) у буйных паўночных азёрах Лабрадора, Ладажскім, Анежскім. На Беларусі да пабудовы на рэках плацін заходзіла на нераст з Балтыйскага мора ў рэкі Нёман, Заходняя Дзвіна, Вілія, Буг. Апошнім часам від адзначаны ў вадацёках басейна р. Вілія на тэрыторыі Астравецкага і Смаргонскага раёнаў.

Асаблівасці біялогііПравіць

У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі.

 
Ікра сёмгі

Нераст адбываецца ў вярхоўях рэк з кастрычніка па снежань. Перад нерастам самцы набываюць шлюбны ўбор. Ласосі, якія ўвайшлі ў раку, не кормяцца. Самка вырывае ў пясчана-галечном грунце яму (даўжынёй да 2-3 метраў) і закопвае у яе аплодненую ікру, утвараючы нерестовы бугор. Плоднасць да 26000 ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. Асноўная маса ласосяў адкладвае ікру адзін раз у жыцці. Пасля нерасту вялікая частка рыб гіне, астатнія скочваюцца ў моры, дзе зноў набываюць серабрыстую афарбоўку і пачынаюць харчавацца.

Промысел і развядзеннеПравіць

Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.

Зноскі

  1. Сёмга, ласось высакародны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.359-360

СпасылкіПравіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)