Ракападобныя, ракі (Crustacea) — падтып (раней разглядаўся як клас) беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх.

Ракападобныя

Камчацкі краб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crustacea Brünnich, 1772

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  83677
NCBI  6657
EOL  2598871
FW  82629

Апісанне правіць

Даўжыня ад долей міліметра да 80 см, маса да 15 кг і больш. Сегментацыя цела ракападобных адрозніваецца самай вялікай разнастайнасцю сярод іншых членістаногіх. Колькасць сегментаў, якія ўваходзяць у склад іх цела, вагаецца ад 5-8 да 50. Сегменты могуць часткова зрастацца адзін з адным. Цела, як правіла, мае 3 аддзелы: галаву, грудзі і брушка, укрыта кутыкулай. У некаторых прымітыўных форм грудны і брушны аддзелы практычна неадрозныя адзін ад аднаго[1].

На галаве 2 пары вусікаў (антэнулы і антэны), верхнія сківіцы (мандзібулы) і 2 пары ніжніх сківіц (максілулы і максілы). Органы зроку — фасетачныя вочы, часам няпарнае вока. Органы раўнавагі — статацысты. Нервовая сістэма складаецца з брушнога нервовага ланцужка. Крывяносная сістэма незамкнёная. Дыхаюць жабрамі або ўсёй паверхняй цела.

Пашырэнне правіць

Вядомы з кембрыю (больш за 500 млн г. назад). Адрозніваецца 5—9 тыпаў (падкласаў), у т. л. ракушкавыя (Ostracoda), жабраногія (Branchiopoda), максілаподы (Maxillopoda), цэфалакарыды (Cephalocarida), вышэйшыя ракі (Malacostraca); каля 50 тысяч відаў.

Пашыраны ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Жывуць у тоўшчы вады і на дне вадаёмаў, некаторыя на сушы (макрыцы (Oniscidea), некаторыя трапічныя крабы). На Беларусі каля 100 відаў з атраду галінаставусых (Cladocera), дзесяціногіх ракападобных (Decapoda), карпаедаў (Branchiura), раўнаногіх (Isopoda), жабраногаў (Branchiopoda), разнаногіх (Amphipoda), ракавінкавых (Ostracoda).

Асаблівасці біялогіі правіць

Дыханне жабернае. Крывяносная сістэма незамкнутая, у буйных відаў на спінным боку грудзей ёсць сэрца з парнымі адтулінамі і сасудамі, якія ад яго адыходзяць. Органы выдзялення — парныя выдзяляльныя залозы. Нервовая сістэма, як і ва ўсіх членістаногіх, уключае каляглотачнае нервовае кольца, брушны нервовы ланцужок і нервы, якія ад іх ады ходзяць.

Большасць ракаў раздзельнаполыя, ёсць гермафрадыты, некаторым уласцівы партэнагенез. Развіццё пераважна з ператварэннем. Лічынка — наўпліус.

Пераважна ўсёедныя. Многія ракі (бакаплавы (Amphipoda), весланогія рачкі (Copepoda), цыклопы (Cyclopoida), эўфаўзіевыя (Euphausiacea), мізіды (Mysida), галінаставусыя, кумавыя (Cumacea) і інш.) — корм для рыб, вадаплаўных птушак, водных млекакормячых. Некаторыя — паразіты або прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Многія (пераважна планктонныя формы) — біялагічныя меліяратары.

Промысел і развядзенне правіць

Амары, крабы, крэветкі, лангусты, рачныя ракі і інш. — аб’екты промыслу і развядзення.

Зноскі

  1. Круглова О. Ю. Класс Crustacea — Ракообразные: метод. рекомендации. В 2 ч. Ч. 1. Низшие ракообразные — Мн.: БГУ, 2014. — С 3.

Літаратура правіць

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
  • Гігянік Ю. Ракападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Чумакоў Л. Ракі. Малюскі. П’яўкі: Таямнічыя жыхары вадаёмаў. Нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 73 с.: іл. — (Зямля мая). ISBN 978-985-02-0966-5