Лангусты (надсямейства Palinuroidea, па іншай сістэме — інфраатрад Achelata) — дзесяціногія даўгахвостыя ракі.

Лангусты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Palinuroidea Scholtz & Richter, 1995

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1147564
NCBI  6730
EOL  7173
FW  255729

Усяго існуе каля 100 відаў лангустаў. Лангусты распаўсюджаныя ў цёплых морах. Даўжыня цела — да 60 см. Падобныя да амараў, але пазбаўленыя клюшняў. Цела і тоўстыя антэны забяспечаны магутнымі шыпамі.