Першаснаротыя

(Пасля перасылкі з Protostomia)

Першаснаротыя (Protostomia) — падраздзел двухбакова-сіметрычных беспазваночных жывёл, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца на месцы першаснага рота (бластапора) або яго пярэдняй часткі, анальная — на заднім канцы цела.

Першаснаротыя

Helix pomatia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Protostomia Grobben, 1908

Падпарадкаваныя групы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  914155
NCBI  33317
EOL  10459935
FW  85324

Да першаснаротых адносяцца імшанкі, кольчатыя чэрві, круглыя чэрві, малюскі, немертыны, плечаногія, плоскія чэрві, фараніды, членістаногія, аніхафоры, калючагаловыя, эхіўры, калаўроткі, скрэбні.

Шкілет вонкавы (кутыкула, хіцін ці ракавіна); пярэдняя і задняя кішкі развіваюцца праз прагінанне эктадэрмы; нервовая сістэма прадстаўлена нервовым ствалом і гангліямі (нервовымі вузламі), выдзяляльная — нефрыдыямі. Драбленне яйца спіральнае (калі не зменена другасна).

Першаснаротыя проціпастаўляюцца другаснаротым, у якіх ротавая адтуліна ўтвараецца незалежна ад першаснага рота.

Літаратура правіць