Калаўроткі[1] (Rotifera = Rotatoria) — тып мнагаклетачных жывёл, раней адносіліся да групы першаснаполасцевых чарвей. Асноўнай прыкметай з'яўляецца наяўнасць так званага калаўротнага апарата на пярэднім канцы цела, які выкарыстоўваецца для харчавання і руху.

Калаўроткі
Mikrofoto.de-Raedertier-14.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rotifera Cuvier, 1817

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  58239
NCBI  10190
EOL  6851
FW  67114

Касмапаліты. Пашыраны ў прэсных і саланаватых вадаёмах, а таксама ў прыбярэжным пяску, імху, глебе.

АпісаннеПравіць

Найменшыя жывёлы з шматклетачных (даўжыня 0,04—2,5 мм), бясколерныя і каляровыя, двухбаковасіметрычныя. Кожнаму віду ўласціва пэўная і пастаянная кольнасць клетак (напр., асплянхна першасназубая мае 900 клетак). Цела выцягнутае, шарападобнае, звычайма падзелена на галаву, тулава і нагу (зрэдку рэдукаваную), укрыта кутыкулай. На галаве — калаўротны апарат (адсюль назва) — сістэма раснічак, з дапамогай якіх калаўроткі перамяшчаюцца і ўцягваюць у рот ежу. У многіх калаўротак ёсць панцыр або вакол цела ўтвараюцца футляры, домікі, чахлы. Першасная поласць цела запоўнена вадкасцю, якая мае крывяносную і дыхальную функцыі. Ёсць стрававальная (характэрна жавальная глотка), выдзяляльная, мышачная, полавая і нервовая сістэмы.

Адзіночкыя ці каланіяльныя (калоніі дыяметрам да 3—4 мм), плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. Большасць адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Самцы карлікавыя, вядомыя не ва ўсіх відаў.

ПашырэннеПравіць

Вядома каля 1500 відаў калаўротак, у Беларусі — каля 100 відаў. У асноўным гэта прэснаводныя насельнікі, але таксама яны водзяцца ў моры і вільготных глебах. Уваходзяць у склад бентасу і планктону.

Асаблівасці біялогііПравіць

Пераважна паліфагі — кормяцца водарасцямі, бактэрыямі, дэтрытам. Ёсць драпежнікі (кормяцца прасцейшымі і дробнымі калаўроткамі) і паразіты беспазваночных і раслін.

У жыццёвым цыкле адзначаецца спалучэнне аднаполага размнажэння з двухполым (гетэрагенія) ці выключна аднаполае (партэнагенез). Развіццё прамое. Праз 2—4 сут. з яйца вылупліваецца маленьная калаўротка, якая праз 2—4 сут. пачынае адкладваць яйцы. Пры неспрыяльыых умовах упадаюць у анабіёз.

Значэнне ў прыродзеПравіць

Удзельнічаюць у самаачышчэнні вадаёмаў. Пажыва для планктонаеднай моладзі рыб. Гадуюць на корм для лічынак рыб.

Зноскі

  1. Напісанне Калаўроткі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1999, С.455

ЛітаратураПравіць