Вінагра́дны слімак, Вінаградны смоўж[1] (Helix pomatia) — наземны бруханогі малюск атрада лёгачных слімакоў сямейства геліцыд[2].
Арэал і экалогіяПравіць
Від рассяліўся ва ўсіх, акрамя паўночнай, частках Еўропы і на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Жыве ў зарасніку, на светлых лясных узлесках, у садах, парках. Слімак знаходзіцца ў актыўным стане з вясны да першых халадоў, пасля чаго закопваецца ў глебу на глыбіню да 30 см і ўпадае ў анабіёз. Як правіла, зімуе ў адных і тых жа сховішчах. Падчас анабіёзу вусце ракавіны зачыняецца вапнавай коркай — эпіфрагмай, таўшчыня якой залежыць ад суровасці зімовага часу.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Лічыцца, што радзімай Helix pomatia з’яўляюцца Цэнтральная і Паўднёва-Усходняя Еўропа. З даўніх часоў чалавек выкарыстоваў Helix pomatia ў якасці ежы.
У прыродзе Helix pomatia жыве ў сярэднім 7-8 гадоў, але нярэдка можа дажыць і да 20 гадоў, калі не будзе з’едзены драпежнікам. Зарэгістраваны рэкорд працягласці жыцця 30 гадоў[3], аднак у дадзеным выпадку асобіна ўтрымлівалася ў хатніх умовах.
Зноскі