Panarthropoda — вялікая клада жывёл, у якую ўваходзяць тыпы членістаногіх, аніхафор і ціхаходак. Разам з нематодамі і іншымі відамі адносіцца да надтыпу ліняючых (Ecdysozoa). Panarthropoda характарызуюцца сегментаваным целам з парнымі канечнасцямі, якія заканчваюцца кіпцюрамі, і брушным нервовым ланцужком.