Бакаплавы
Бакаплавы, таксама Разнаногія[2] (Amphipoda) — атрад ракападобных.
Бакаплавы | |||||||||||||||||||||||||||
![]() Hyperia macrocephala | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Падатрады[1] | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Цела даўжынёй 0,3—25 см, сціснутае з бакоў, сегментаванае, бясколернае, жаўтаватае, зеленаватае, сіняе, чырвонае, стракатае. Ёсць 1—2 пары грудных сегментаў, якія зрастаюцца з галавой. Вочы фасетачныя. Ногі грудных сегментаў розныя (адсюль адна з назваў атрада), першая пара з падклюшняй, некаторыя з кручкамі і амаль усе з лісцепадобнымі жабернымі пласцінкамі, ногі брушных сегментаў — плавальныя і скакальныя.
Гэтыя дробныя рачкі, для якіх характэрна адсутнасць карапакса, маюць 7 пар грудных і 6 пар брушных ног.
ПашырэннеПравіць
Вядома каля 9000 відаў бакаплаваў. Распаўсюджаныя па ўсім свеце. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя ў вільготнай глебе.
Аб'екты акліматызацыі і аквакультуры.
Асаблівасці біялогііПравіць
Усёедныя, ёсць драпежнікі.
Раздзельнаполыя. Яйцы выношваюць у вывадкавай камеры. Размнажаюцца найбольш у асенне-зімовы перыяд. Развіццё прамое, без метамарфозы. Працягласць жыцця — 1—6 гадоў.
Корм для рыб і птушак.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Хмялёва Н. М. Разнаногія ракападобныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.