Адкрыць галоўнае меню

Ніна Мікалаеўна Хмялёва (28 лютага 1932, Ленінград — 30 красавіка 2000) — украінскі і беларускі вучоны ў вобласці гідраэкалогіі і заалогіі, акадэмік Пятроўскай Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Ніна Мікалаеўна Хмялёва
Дата нараджэння 28 лютага 1932(1932-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2000(2000-04-30) (68 гадоў)
Род дзейнасці заолаг
Навуковая сфера заалогія
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла біёлага-глебавы факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Заалагічнага інстытута АН СССР (1958). Вывучала прымяненне радеактыўных ізатопаў у гідрабіялагічных даследаваннях. У 1962 годзе перайшла ў Інстытут біялогіі паўднёвых мораў АН УССР (Севастопаль), дзе прапрацавала амаль 10 гадоў. Тут ёю пачаты шырокія даследаванні па экалогіі, экалагічнай фізіялогіі і біёніцы марскіх беспазваночных. З 1971 года пераведзена на работу ў Інстытут заалогіі АН БССР. Арганізавала даследаванні па гідраэкалогіі, вывучэнне экалагічнай біяэнергеткі водных арганізмаў. Займалася акліматызацыяй прэснаводных крэветак у Беларусі.

Прэміі і ўзнагародыПравіць

Лаурэат прэміі НАН Беларусі (1995)

СпасылкіПравіць