Ка́ра — рака на поўначы Еўразіі, працякае па мяжы Ненецкай і Ямала-Ненецкай аўтаномных акруг і Рэспублікі Комі.

Кара
Kara-river.jpg
Характарыстыка
Даўжыня
  • 257 км
Басейн 13 400 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 67°55′50″ пн. ш. 65°37′22″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 69°09′59″ пн. ш. 64°47′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Байдарацкая губа
Краіна
Код у ДВР 15010000112103000090127
physical
Кара (рака)
Кара (рака)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня — 257 км, плошча басейна — 13,4 тыс. км². Рака ўтвараецца на паўночна-заходніх схілах Палярнага Урала пры зліцці рэк Вялікая Кара і Малая Кара. Цячэ пераважна ў паўночна-заходнім напрамку ўздоўж хрыбта Пай-Хой, з'яўляючыся мяжой паміж Ненецкай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі. Працякае праз некалькі каньёнаў, утвараючы парогі і вадаспады. Самы буйны — вадаспад Бурэдан, размешчаны на 9 км ніжэй зліцця з ракой Нерусавеяхі.

Кара ўпадае ў заліў Карская губа (эстуарый рэк Кара, Сапчаю і Тоб'ю) Байдарацкай губы Карскага мора.

СпасылкіПравіць

  1. GEOnet Names Server — 2018.