Байдарацкая губа

Байдара́цкая губа — заліў у паўднёвай частцы Карскага мора, паміж берагам мацерыка і паўвостравам Ямал. Назва паходзіць ад назвы ракі Байдарата[1]. На картах XVIII—XIX стст. пазначалася як Карская губа, Карскі заліў (ад назвы ўпадаючай ракі Кара)[1].

Байдарацкая губа
руск. Байдарацкая губа
69°00′ пн. ш. 67°30′ у. д.HGЯO
Краіна
Тыпгуба 
Найбольшая глыбіня20 м
Байдарацкая губа (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга)
Байдарацкая губа

Даўжыня каля 180 км. Шырыня каля ўваходу 78 км. Глыбіня да 20 м. Тэмпература вады на паверхні летам 5—6 °C. Узімку замярзае. У Байдарацкую губу ўпадаюць рэкі Байдарата, Юрыбей, Кара і іншыя.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 46. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць