Ямалпаўвостраў на поўначы Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі. Даўжыня паўвострава 700 км, шырыня да 240 км. Абмываецца Карскім морам.

Ямал
Спадарожнікавая карта паўвострава Ямал
Спадарожнікавая карта паўвострава Ямал
70°40′15″ пн. ш. 70°08′12″ у. д.HGЯO
АкваторыіОбская губа, Байдарацкая губа, Карскае мора
Краіна
РэгіёнЯмала-Ненецкая аўтаномная акруга
Ямал (Расія)
Ямал
Ямал
Ямал (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга)
Ямал
Ямал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ландшафты паўвострава прадстаўлены тундрай, на поўдні — лесатундравыя ўчасткі. Шмат азёр.

Паўвостраў слаба засвоены чалавекам. Вядзецца аленегадоўля, рыбалоўства. Спрадвечныя насельнікаі гэтай зямлі — ненцы і ханты. Многія з іх і сёння жывуць, як продкі — качуюць па тундры з аленямі.

На паўвостраве знаходзяцца найбуйнейшыя запасы прыроднага газу. У пасёлку Сабета, што на беразе Карскага мора, за семсот кіламетраў на поўнач ад Палярнага круга пабудавана буйное прадпрыемства па вырабе звадкаванага газу.

Спасылкі правіць