Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч
Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч (25 ліпеня 1899, мяст. Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён — 27 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — беларускі электратэхнік. Кандыдат тэхнічных навук (1932).
Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1937 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | электратэхнік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1922 годзе эміграваў з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. У 1928 годзе скончыў Пражскі электрамеханічны інстытут; у 1928—1930 гадах аспірант гэтага інстытута. У верасні 1927 у Празе пазнаёміўся з Я. Купалам[1].
У 1926-1929 гадах старшыня Саюза студэнтаў — грамадзян БССР.
У 1930 годзе пераехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я. Купалы ў Мінску. З 1931 старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар інстытута. Кандыдат тэхнічных навук (1932)[1].
У 1931—1932 гадах член бюро палітэмігрантаў пры ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) БССР[1].
Арыштаваны 25 жніўня 1937 года. Асуджаны асобнай тройкай 25 кастрычніка 1937 г. да НМП. Расстраляны 27 кастрычніка 1937 г. у Менску. Рэабілітаваны ў 1957 г[1].
Зноскі
- ↑ а б в г КАЎЦЭВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
правіць- КАЎЦЭВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.