Анатоль Навумавіч Разумовіч

вучоны

Анатоль Навумавіч Разумо́віч[1] (30 верасня 1936 — 7 ліпеня 1987) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1974).

Анатоль Навумавіч Разумовіч
Дата нараджэння 30 верасня 1936(1936-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1987(1987-07-07) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біяхімія і генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Любча (Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, зараз у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1960—1963 гадах працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1963—1975 гадах — у Сектары геранталогіі Акадэміі навук БССР, дзе з 1971[1] года займаў пасаду загадчыка лабараторыі. З 1975 года А. Н. Разумовіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце (прафесар кафедры біяхіміі[2]), з 1980 года — у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хімічных уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергетычнага абмену.

Сярод апублікаванага:

  • Биоэнергетические процессы и старение организма. — Мн.: Наука и техника, 1972;
  • Введение в экспериментальную геронтологию / АН БССР, Сектор геронтологии. — Мн.: Наука и техника, 1975 (разам з Т. Л. Дубінай);
  • Биоэнергетические процессы при гетерозисе / Л. В. Хотылева, А. Н. Разумович, В. В. Титок и др.; Акад. наук БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров. — Мн.: Наука и техника, 1991.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць