Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

(Пасля перасылкі з ГрДМУ)

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова г. Гродна.

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
(ГрДМУ)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Grodno State Medical University
Заснаваны 1958
Тып дзяржаўны
Рэктар Ігар Георгіевіч Жук
Рэктар Леанард Феліксавіч Супрон, Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў, Пётр Васілевіч Гарэлік, Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі, Алена Мікалаеўна Краткова і Ігар Георгіевіч Жук
Размяшчэнне  Беларусь, Гродна
Юрыдычны адрас 230009 Гродна, вул. Горкага, 80
Сайт grsmu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

З’яўляецца гістарычным правапераемнікам Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781 гг.). 9 жніўня 1958 г. рашэннем Савета Міністраў БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці Гродзенскага медыцынскага інстытута. Першапачаткова існаваў толькі лячэбны факультэт. Пазней, у 1970 г. было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне, у 1979 г. — педыятрычны факультэт. У 1991 г. упершыню ў Беларусі арганізавана аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй, а ў 1995 г. арганізаваны факультэт замежных студэнтаў. У 1993 г. упершыню ў Беларусі пры ГрГМІ адкрыты медыка-псіхалагічны факультэт.

У 2000 г. ГрГМІ быў прысвоены статус універсітэта.

Сучасны стан правіць

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт налічвае 45 кафедраў, мае 4 навучальныя корпусы, 4 студэнцкія інтэрнаты, 2 спартыўныя залы, навуковую бібліятэку.

У цяперашні час у ГрДМУ працуюць:

  • цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя
  • лабараторыі па вывучэнню газатранспартнай функцыі крыві
  • вывучэнню эпідэміялогіі, дыягностыкі і лячэння наркаманіі і алкагалізму
  • па дыягностыцы і лячэнні арытміі сэрца
  • рэспубліканскі гепаталагічны цэнтр
  • камп’ютарна-інфармацыйны цэнтр.

Факультэты правіць

Рэктары правіць

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 435.

Спасылкі правіць